2012-03-24 15:57:55

Кс. Ламбардзі: Папа задаволены пачаткам падарожжа


RealAudioMP3 Кс. Фэдэрыко Ламбардзі расказаў, што Бэнэдыкт XVI адчувае сябе вельмі добра і падрыхтаваны да падарожжа і шматлікіх сустрэч, у якіх прыме ўдзел. “У гэтай інтэнцыі Пантыфік шмат маліўся”, - сказаў святар. Ён падкрэсліў, што Святы Айцец жадае працягваць місію бл. Яна Паўла ІІ для Мексікі і Кубы, таму у сваёй першай прамове звярнуў увагу на гэта. Кс. Ламбардзі адзначыў таксама, што вялікае ўражанне на Папу зрабіла колькасць вернікаў, якія сабраліся, каб прывітаць Пантыфіка. “Паводле неафіцыйных дадзеных іх было каля 600-700 тыс.”, - сказаў кс. Ламбардзі. Аналізуючы прамову Бэнэдыкта XVI у аэрапарту Гуанахуата кс. Ламбардзі адзначыў, што ў яе цэнтры знаходзілася пасланне надзеі. “Папа жадае, сваім пасланнем веры і надзеі, умацаваць усіх мексіканцаў ў спадзяванні на магчымасць дзейнасці, якая па-сапраўднаму зменіць рэчаіснасць, каб будаваць мір і спрыяць чалавечаму развіццю краіны”, - сказаў іезуіт.

Каментуючы незначныя пратэсты супраць візіта Папы, кс. Ламбардзі адзначыў, што “гэта нармальна для дэмакратычнага грамадства і ні каго не здзіўляе”. Ён адзначыў, што важна, каб “тыя, хто жадае святкаваць прысутнасць Папы маглі рабіць гэта без праблем і не адчуваючы ціску”.








All the contents on this site are copyrighted ©.