2012-03-24 11:49:26

Кс. Ламбардзі: людзі рады Папе, бо адчуваюць, што ён нясе каштоўнае пасланне


RealAudioMP3 Візіты Папы выклікаюць вялікую радасць людзей, бо яны адчуваюць, што Святы Айцец ім нясе каштоўнае пасланне, лічыць кс. Фэдэрыко Ламбардзі, Кіраўнік Залі Друку Апостальскай Сталіцы і дырэктар Ватыканскага радыё. Ён адзначыў, што “кожная ўсмешка, якая асвятляе твар з’яўляецца промнем святла і запрашэннем адказаць таксама ўсмешкай”. “Гэта эфектыўная форма дыялога, нават без словаў. Той, хто сочыць за падарожжамі Папы, можа заўважыць, што ўсмешкі, плясканне ў далоні, іншыя праяўленні радасці людзей уздоўж вуліц, з’яўляюцца адным з аспектаў, які найбольш уражвае”, - падкрэсліў італьянскі іезуіт. Ён адзначыў, таксама, што часам, Папу суправаджаюць на працягу многіх кіламетраў, але такая вялікая колькасць людзей ніколі не з’яўляецца бязлікай масай. “Гэтыя людзі заўсёды застаюцца асобамі, душамі, са сваімі індывідуальнымі гісторыямі, якія прамаўляюць праз вочы і жэсты”, - сказаў кс. Ламбардзі. “Гэта вельмі ўражвае Папу і ён казаў аб гэтым шмат разоў. Пасля падарожжа ў Бенін, Папа адзначаў спантанную радасць і вялікую адкрытасць, у якіх убачыў вялікае жаданне жыцця, і жыцця добрага, для народа якому хапае драматычных праблем, аднак, які верыць і спадзяецца на будучыню”, - расказаў святар.

“Лацінаамерыканская гарачыня, не меншая за афрыканскую. Мексіканцы, у выразе сваіх эмоцый не хочуць быць другімі, пасля кагосці. Вельмі прыемна, што нават жаданне мімалётна ўбачыць, як ідзе старэнькі Пантыфік можа выклікаць такую шчырую і моцную радасць. Гэта знак, што людзі адчуваюць таго, хто нясе ім пасланне каштоўнае для іх жыцця і супакою”, - сказаў кс. Ламбардзі.

Дырэктар Ватыканскага радыё падкрэсліў, што Папа часта гаворыць аб хрысціянскай радасці – глыбокай радасці, якая нараджаецца дзякуючы веры ва ўваскрослага Хрыста. “Такую радасць ніхто і ніколі не можа скрасці ў верніка. Словы Папы заўсёды вельмі глыбокія. Пажадаем, каб радасць сустрэчы, праз слуханне Евангелля, перамянялася ў моцную радасць надзеі, якая не расчаруе”, - заклікаў кс. Ламбардзі ў сваёй штотыднёвай рубрыцы на нашым радыё “Octava Dies”.








All the contents on this site are copyrighted ©.