2012-03-23 14:14:31

Тулуза: рэлігіі супраць насілля і экстрэмізму


RealAudioMP3 Пасля тэракту ў Тулузе Цэрквы і хрысціянскія супольнасці, на думку кардынала Жан Луі Тарана, павінны ўмацаваць сумесныя намаганні за мір і супраць насілля. "Усе людзі, незалежна веруючыя ці няверуючыя, у абліччы такога варварства павінны зразумець, што насілле не вырашае ніякіх праблем, яно толькі іх пагаршае”, сказаў старшыня Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу ў заяве французскай газеце “La Croix”.

Забойца з Тулузы быў забіты ў чацвер у перастрэлцы з паліцыяй. Гэта француз алжырскага паходжання. Ён застрэліў падчас нападу на яўрэйскую школу ў Тулузе трох дзяцей і настаўніка. Паводле заявы самаго ісламіста, ён дзейнічаў ад імя тэрарыстычнай арганізацыі “Аль-Каіда”.

Да далейшага ўмацавання міжрэлігійнага дыялогу заклікаў таксама адказны ў епіскапаце Францыі за кантакты з сусветнымі рэлігіямі біскуп Мішэль Дзюбо. Трэба “разам адстойваць мірную будучыню”, падкрэсліў іерарх у інтэрв’ю нашаму радыё. Міжрэлігійны дыялог мае важнае значэнне для сумеснага жыцця ў такой краіне, як Францыя, дзе хрысціяне і мусульмане жылі побач адно з адным разам, і ніколі паасобку, адзначыў ён.







All the contents on this site are copyrighted ©.