2012-03-23 15:00:58

Рым: 350 асоб з 80 краін будуць размаўляць аб Сусветных днях моладзі ў Рыа


RealAudioMP3 Дэлегацыя аргкамітэта Сусветных дзён моладзі ў Рыа дэ Жанейра сустрэнецца ў Рыме з супрацоўнікамі Папскай рады па справах свецкіх, каб абмеркаваць вопыт правядзення мерапрыемства ў мінулым годзе ў Мадрыдзе і адказаць на матэрыяльна-тэхнічныя пытанні. Адбудуцца таксама кансультацыі з прадстаўнікамі розных краін і каталіцкіх рухаў. Будуць разгледжаны практычныя пытанні, такія як: візы, дазволы, прышчэпкі, размяшчэнне, а таксама графік і каляндар сусветнага форума, паведаміў генеральны каардынатар мерапрыемства кс. прэлат Хоэль Портэлла Амаду.

Каля 350 прадстаўнікоў біскупскіх канферэнцый, дыяцэзій, супольнасцяў і рухаў з больш чым 80 краін прымуць удзел у нарадзе, запланаванай на 28 сакавіка - 1 красавіка.

Кс. Портэлла адзначыў, што не існуе пакуль што канчатковай праграмы форуму. Ён патлумачыў, што ўступны план падзеі ўжо створаны, але патрабуе калектыўнага адабрэння дыяцэзіі Рыа, канферэнцыі біскупаў, федэральнага і рэгіянальнага кіраўніцтва Бразіліі, а таксама Апостальскай Сталіцы.







All the contents on this site are copyrighted ©.