2012-03-23 16:08:28

Бэнэдыкт ХVI: марксісцкая ідэалогія не адпавядае рэчаіснасці


RealAudioMP3 Непасрэдна на борце самалёта, па дарозе ў Мексіку, адбылася імправізаваная прэс-канферэнцыя Бэнэдыкта ХVI з журналістамі. Папа адказаў на пытанні, якія турбуюць прадстаўнікоў СМІ ў кантэксце падарожжа Святога Айца ў Мексіку і на Кубу. Адно з пытанняў датычыла пазіцыі Касцёла адносна наркагандлю. Папа адказаў, што Касцёл робіць усё магчымае, каб бароцца з гэтым злом, якое нішчыць чалавецтва і асабліва маладую яго частку. Журналістаў цікавіла таксама стаўленне Святога Айца да сацыяльных кантрастаў, якія існуюць ў Мексіцы, і ці Касцёл дастакова актыўны ў гэтым пытанні. На думку Папы, трэба пастаяцца пытацца, што Касцёл можа і што не павінен рабіць. “Касцёл не з’яўляецца палітычнай сілай або партыяй, але маральнай рэальнасцю, мае маральную сілу”, - адзначыў Папа і дадаў, што трэба выхоўваць не толькі мараль на індывідуальным узроўні, але і мараль усеагульную, у чым можа дапамагчы сацыяльнае навучанне Касцёла.

Кубінскі журналіст нагадаў словы бл. Яна Паўла ІІ, які 14 гадоў таму падчас прабывання на Кубе сказаў: “Калі Куба адкрыецца на свет, тады і свет адкрыецца на Кубу”. Ці гэтыя словы яшчэ актуальныя? - спытаўся журналіст. Святы Айцец выказаў меркавання, што гэта сцвярджэнне ўсцяж актуальнае, бо візіт Яна Паўла ІІ адкрыў шлях супрацоўніцтва і дыялогу на Кубе. Аднак, гэты шлях доўгі і патрабуе церпялівасці. “Сёння відавочна, што марксісцкая ідэалогія, у тым выглядзе, як была задумана, не адпавядае рэчаіснасці: бо не адпавядае пабудове новага грамадства, і таму павінны быць знойдзены новыя мадэлі”, - адзначыў Пантыфік. Папа нагадаў, што Касцёл жадае дапамагчы ў гэтым працэсе пабудовы грамадства. “Касцёл заўсёды стаіць на баку свабоды, свабоды сумлення і веравызнання“, - падкрэсліў Святы Айцец.








All the contents on this site are copyrighted ©.