2012-03-22 16:26:05

“Дапамога Касцёлу ў патрэбе” перадасць на Кубу 250 тыс. ружанцаў


RealAudioMP3 З нагоды візіту Бэнэдыкта ХVI на Кубу каталіцкая дабрачынная арганізацыя “Дапамога Касцёлу ў патрэбе” перадасць мясцовым католікам 250 тыс. ружанцаў. Сродкі ад продажу ружанцаў будуць прызначаны на аднаўленне і пашырэнне нацыянальнага санктуарыя Маці Божай Міласэрнасці ў Эль Кобрэ, які Святы Айцец наведае 27 сакавіка. Акрамя таго, “Дапамога Касцёлу ў патрэбе” ужо пералічыла 100 тыс. еўра на кампанію “ад кожнага кубінца адна манета для Маці Божай у Эль Кобрэ”, якую ініцыявала біскупская канферэнцыя Кубы з мэтай сабраць фінансавыя сродкі на рэстаўрацыю санктуарыя.

У паведамленні адзначаецца, што ўжо на працягу многіх гадоў арганізацыя дапамагае Касцёлу на Кубе. У 2010 г. яна прызначыла 800 млн. еўра на душпастырскія праеты ў краіне.








All the contents on this site are copyrighted ©.