2012-03-22 15:35:13

Сям’я Дзандзуккі напіша разважанні да Крыховага шляху з удзелам Папы


RealAudioMP3 “У крыжы – таямніца вырашэння сямейных праблем”, - лічаць сужонкі Даніла і Анна Марыя Занзуккі. Гэтай пары Бэнэдыкт XVI даручыў напісанне разважанняў да набажэнства Крыжовага шляху, якое пройдзе ў Вялікую Пятніцу ў Рымскім Калізеі. Яны з’яўляюцца бацькамі пяці дзяцей, членамі руху “Факаляры” і сузаснавальнікамі руху “Новыя сем’і”. У інтэрв’ю “L’Osservatore Romano” сужонкі Дзанзуккі распавялі, што падчас падрыхтоўкі разважанняў яны імкнуліся выразіць пакуты Хрыста ў святле свайго асабістава досведу. “Мы моцна верым, што ва ўкрыжаваным Езусе – таямніца вырашэння сямейных праблем. Хрыстус на крыжы, даў сэнс цярпенням, якія мы павінны прыняць”, - адзначыла Анна Дзанзукі.

Сужонкі падзяліліся, што ў іх сямейнаму жыццю дапамагло знаёмства з заснавальніцай руху “Факаляры” Кьярай Любіч. “Яна адчувала асаблівую важнасць пакутаў Хрыста і перадала гэта пачуццё таксама і нам. Для яе пакуты Хрыста не былі толькі бясконцай рэальнасцю, але пакутамі, якія ўтмоўваюць у сабе уваскрасенне”, - сказаў Анна Марыя.

Гаворачы аб перспектывах інстытута сям’і ў сучасным свеце, Дзанзуккі адзначылі, што неабходна быць мужнымі асабліва перад абліччам некаторых нядаўна прынятых законаў, якія з’яўляюцца супярэчнымі з Божым планам”. Анна Занзуккі адзначыла, што як адказ на існуючыя цяжкасці імі быў стораны рух “Новыя сем’і”, які спрыяе салідарнасці паміж сем’ямі і вырашэнню праблем унутры іх.








All the contents on this site are copyrighted ©.