2012-03-22 13:10:03

Біскупы Еўрасаюза папярэджваюць аб росце нацыянальнага эгаізму ў Еўропе


RealAudioMP3 Аб узрастаючым папулізме і нацыяналізме ў Еўропе папярэдзіў старшыня Камісіі епіскапатаў краін Еўрапейскага Саюза (COMECE) біскуп Адрыян ван Луйн. У сувязі з фінансава-эканамічным крызісам усталявалася тэндэнцыя з боку еўрапейскіх краін выкарыстаць усе магчымасці, і, улічваючы выключна нацыянальныя інтарэсы, выйсці са складанай сітуацыі ў адзіночку, заўважыў з трывогай іерарх на пачатку вясенняй асамблеі ў Бруселі. У выніку былі рэактываваны “старыя папулісцкія прадузятасці і крыўды”. Біскуп ван Луйн нагадаў сітуацыю з выратаваннем Грэцыі, калі распаўсюджваўся стэрэатып аб “гультаяватых грэках” і “вышэйшай ролі немцаў у Еўропе”.

Паводле старшыні Камісіі епіскапатаў краін Еўрапейскага Саюза, рост нацыяналізма пагражае “дасягненням у працэсе еўрапейскай інтэграцыі”. Еўропе пагражае таксама “адсутнасць салідарнасці паміж краінамі”. Салідарнасць – гэта не толькі спадзяванне на дапамогу, але і асабісты ўклад у паляпшэнне сітуацыі. Паводле біскупа ван Луйна, трэба адмовіцца ад меркавання, што грамадства – гэта вялікі супермаркет. Ён звярнуў увагу, што рэформы ніколі не павінны негатыўна паўплываць на найменш абароненыя групы грамадства.







All the contents on this site are copyrighted ©.