2012-03-21 13:23:17

“L’Osservatore Romano” узгадвае Стыва Джобса


RealAudioMP3 Сённяшняя “L’Osservatore Romano” узгадвае Стывена Пола Джобса, больш вядомага як Стыва Джобса, нядаўна памерлага амерыканскага інжынера і прадпрымальніка, аднаго з заснавальнікаў амерыканскай карпарацыі “Apple” і студыі “Pixar”. У канцы 1970-х гадоў Джобс стварыў адзін з першых паспяховых персанальных кампутараў і выкарыстаў яго камерцыйны патэнцыял. Такія вядомыя прадукты як Ipod, iPhone, iPad убачылі свет таксама дзякуючы Джобсу. “Osservatore” цытуе ангельскі “The Economist” які пасля смерці вынаходцы напісаў, што Джобс здзейсніў рэвалюцыю на рынку хатніх кампутараў, а таксама ў спосабе ўспрымання музыкі, канцэпцыі мабільнага тэлефона, планаванні штодзённых заняткаў. Амерыканскі часопіс “Time” напісаў, што Джобс меў здольнасць прадбачыць патрэбы грамадства.

Ватыканскае выданне звяртае ўвагу на чалавечыя якасці Стыва Джобса, якія не заўсёды дапамагалі яму ў жыцці. У асабістых адносінах ён перажываў вялікія праблемы: быў лянівым бацькам, да таго ж, дастаткова скупым, яго паводзіны не заўсёды ўпісваліся ў грамадскі парадак.

“Osservatore” звяртаецца да біяграфіі Джобса ў выкананні Вальтэра Ісааксона. Аўтар адзначыў вялікі ўнутраны канфлікт чалавека, які з аднаго боку быў аматарам прыгажосці і выдатным мастаком, а з другога, быў вымушаны ствараць элегантны, прыгожы, эстэтычгы, але ўсяго толькі прадукт. “Мастак заўсёды імкнецца пакінуць для свету нешта, што мае вечную прыгажосць, у той час як стваральнікі элетронных прадуктаў імкнуцца выпусціць іх на рынак, спадзеючыся, што пакупнікі зменяць іх у наступным годзе”, - адзначыў Ісааксон. Артыкул L’Osservatore Romano” заканчваецца сцвярджэннем: мы не ведаем, ці быў Стыў Джобс геніем, але не існуе сумневу, ён стаў легендай.







All the contents on this site are copyrighted ©.