2012-03-21 15:00:22

Іерархі Святой Зямлі выступілі супраць гандлю людзьмі


RealAudioMP3 20 сакавіка ў Іерусаліме завяршылася сустрэча каталіцкіх ардынарыяў Святой Зямлі. У форуме прыняў удзел таксама Апостальскі Нунцый у Ізраілі і на Кіпры арцыбіскуп Антоніо Франко. На заканчэнне прац іерархі скіравалі спецыяльнае пасланне да ўладаў Егіпта і Ізраіля, а таксама міжнароднай супольнасці з заклікам узмоцніць намагнні ў барацьбе з гандлем людзьмі на Сінайскім паўвостраве. Акрамя таго, ўдзельнікі сустрэчы прасілі надаваць у будучым больш увагі бежанцам з Афрыкі, якія знаходзяцца ў экстрэмальна цяжкіх умовах.

Біскупы выказалі глыбокую заклапочанасць цяжкай сітуацыяй католікаў, якія папрасілі палітычнага прытулку ў Ізраілі. Яны звярнуліся з просьбай да ўладаў даць магчымасць такім асобам атрымліваць духоўную падтрымку.








All the contents on this site are copyrighted ©.