Прадстаўнікі Сірыйскай
Праваслаўнай Царквы, да якой належаць 60% хрысціян краіны, паведаміла аб чыстках хрысціян
у горадзе Хомс. Іх здзейсніла экстрэмісцкая групоўка “Брыгада Фарук”. У звароце адзначаецца,
што ўзброеныя ісламскія групоўкі сілай выгналі з горада Хомс каля 90% жыхароў-хрысціян,
канфіскуючы іх дамы. Хрысціянам не было дазволена забраць нават асабістыя рэчы. Апостальскі
Вікарый у Алепа арцыбіскуп Джузэппэ Надзаро адзначыў, што такія паведамленні сведчаць
аб тым, што мур маўчання, які стваралі да гэтага часу сусветныя СМІ, пачынае паволі
знікаць і людзі могуць уявіць праўдзівы вобраз сітуацыі ў Сірыі.