2012-03-21 14:28:33

Святы Айцец павіншаваў часопіс “Communio” з 40-годдзем


RealAudioMP3 Важным публіцыстычным органам, які грае значную ролю ў разуменні існуючай сітуацыі, а таксама дапамагае глядзець на яе праз прызму тэалогіі, назваў Бэнэдыкт XVI каталіцкае выданне “Communio”. Часопіс, які выходзіць на 17 мовах, адзначае ў гэтыя дні сваё 40-годдзе. Ёзэф Ратцынгер ў 1972 г. быў адным з заснавальнікаў часопіса, чытачом якога ён застаецца і сёння. Выданне было створана ў сітуацыі “драмы 1968-га года”, узгадвае Папа у сваім лісце з нагоды юбілею. Паводле Пантыфіка, гэта быў зваротны час для свету ў цэлым і Касцёла. У гэтай сітуацыі часопіс быў пакліканы запабегчы фальшаванню рэальнасці і такім чынам “служыць жывой спадчыне II Ватыканскага Сабору”. Святы Айцец узгадвае, што вынікам дзейнасці часопіса стала стварэнне так званых “Communio-груп” у буйных гарадах, члены якіх вялі жывыя дыскусіі на тэму веры і рэчаіснасці. “Калі такі дыялог паміж чытачамі і слухачамі будзе рэалізаваны, часопіс з чыста інтэлектуальнага ператворыцца ў фарміруючы моц жыцця Касцёла”, - адзначыў Бэнэдыкт XVI.







All the contents on this site are copyrighted ©.