2012-03-21 13:24:37

Бэнэдыкт XVI зрабіў шэраг прызначэнняў


RealAudioMP3 21 сакавіка Бэнэдыкт XVI прызначыў новымі членамі Папскай рады пастырства работнікаў сферы аховы здароўя: іерарха з Паўднёвай Афрыкі кардынала Уільфрыда Фокс Напіера, арцыбіскупа Дурбана, і нямецкага іерарха, біскупа Аўгсбурга на пенсіі Вальтэра Міксу. Акрамя таго, Святы Айцец прызначыў кансультантамі гэтай дыкастэрыі біскупа Муінгі ў Бурундзі Ёахіма Нтахондэрэйе, дырэктара Цэнтра пастырства працаўнікоў сферы аховы здароўя ў Угандзе доктара Орохі Самуэля Ораха, віцэ-старшыню Асацыяцыі каталіцкіх урачоў Італіі доктара Стэфана Оецці і старшыню Нацыянальнага італьянскага аб’яднання дапамогі хворым у наведванні Лурда і іншых міжнародных санктуарыяў доктара Сальватора Пальюку. Папская рада пастырства работнікаў сферы аховы здароўя была заснавана па ініцыятыве бл. Яна Паўла ІІ 11 лютага 1985 г. Яе старшынёй з 2009 г. з’яўляецца арцыбіскуп Зыгмунт Зімоўскі. У склад Рады ўваходзяць сакратар, падсакратар, 30 членаў і 40 кансультантаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.