2012-03-20 15:05:24

Францыя і Ватыкан выдадуць паштовую марку да юбілею Жанны д’Арк


RealAudioMP3 Французская і Ватыканская пошты паведамілі аб выпуску паштовай маркі з нагоды 600-годдзя з дня нараджэння Жаны д’Арк. Марка з выявай святой коштам 77 цэнтаў з 4 мая будзе даступна ў Францыі, а неўзабаве потым і ў Ватыкане, паведамляе штодзённая газета “Nouvelle Republique”. У Францыі будзе надрукавана 2,5 млн. марак, у Ватыкане 1,6 млн. Св. Жана нарадзілася ў 1412 г. у сялянскай сям’і ў Латарынгіі. У 13 гадоў упершыню пачула “голас”, які заклікаў яе да вызвалення Францыі. Пад яе кіраўніцтвам у 1429 г. быў вызвалены Арлеан і здзейснены іншыя перамогі.

У маі 1430 г. “Арлеанская дзева” у выніку здрады трапіла ў брытанскі палон і была асуджана як ерэтык і спалена на рынкавай плошчы Руана. У 1456 г. працэс над ёй быў прызнаны не сапраўдным з-за працэсуальных парушэнняў, а сама Жана была рэабілітавана. У XIX cт. Пачаўся кананізацыйны працэс “Арлеанскай дзевы”. 1909 г. яна была абвешчана благаслаўлёнай, а ў 1920 г. святой.







All the contents on this site are copyrighted ©.