2012-03-20 12:02:12

Сіцылія прымае “Падворак язычнікаў”


RealAudioMP3 29 і 30 сакавіка ў Палерма пройдзе чарговы этап ініцыятывы Папскай рады па культуры “Падворак язычнікаў”. Сіцылійскі горад стане наступным пасля Балоніі, Парыжу, Бухарэсту, Фларэнцыі, Рыму і Ціраны месцам, дзе веруючыя і няверуючыя разам будуць разважаць на тэму “Прававая культура і шматрэлігійнае грамадства”. Палерма выбраны невыпадкова – традыцыі міжкультурнага і міжрэлігійнага дыялогу налічваюць тут стагоддзі. Сіцылія з’яўляецца калыскай мафіі, але таксама і сімвалам барацьбы з ёй. Менавіта тут у 2000 г. была падпісана Канвенцыя ААН супраць транснацыянальнай арганізаванай злачыннасці. Як адзначыў у інтэрв’ю нашаму радыё кардынал Джанфранко Равазі, старшыня Папскай рады па культуры, “правядзенне “Падворка язычнікаў” на Сіцыліі дэманструе жаданне публічна абвясціць аб удзеле Касцёла ў барацьбе супраць беззаконня і любога парушэння права”.

Рэлігійныя дзеячы, правазнаўцы, філосафы, гісторыкі, інтэлектуалісты правядуць дыскусіі па такіх пытаннях, як: “Божае права і чалавечая справядлівасць”, “Рэлігія і правы чалавека”, “Плюралізм і ўніверсалізм”, “Рэлігіі ў грамадскай прасторы”.








All the contents on this site are copyrighted ©.