2012-03-20 13:44:46

Мексіка: надзвычайныя меры бяспекі падчас візіту Папы


RealAudioMP3 Мексіканскі арцыбіскуп Хосэ Марцін Рабага заклікаў вернікаў і ўсіх суайчыннікаў радасна сустрэць Святога Айца і не звяртаць увагі на маніфесты з пагрозамі з боку наркагандляроў. Адзін з найбольш крымінальных наркакартэляў, на ліку якога 50 тыс. забойстваў, пагражае актамі насілля падчас візіту Пантыфіка, які пачнецца 23 сакавіка. “Ня бойцеся”, - заклікаў усіх старшыня біскупскай канферэнцыі Мексікі. Ён запэўніў, што жыццю Папы нічога не пагражае, як і бяспецы ўсіх удзельнікаў сустрэч са Святым Айцом. Для аховы будуць прыняты надзвычайныя меры. Для іх будуць задзейнічаны 13 тыс. паліцэйскіх і ваенных, у тым ліку спецыяльныя падраздзяленні, якія займаюцца бяспекай Прэзідэнта краіны.








All the contents on this site are copyrighted ©.