2012-03-19 15:52:58

Кс. Ламбардзі назваў “жудасным і ганебным” забойства каля школы ў Тулузе


RealAudioMP3 Кс. Фэдэрыко Ламбардзі назваў “жудасным і ганебным” забойства настаўніцы і трох вучняў яўрэйскай школы, “якое разам з іншымі абсурднымі актамі насілля балюча ўдарыла па Францыі”. Гаворачы, аб забойстве, якое адбылося 19 сакавіка ў французскай Тулузе, кіраўнік Залі Друку Апостальскай Сталіцы адзначыў, што гэта выклікае глыбокае абурэнне і занепакоенасць і заслугоўвае на самае глыбокае асуджэнне ў сувязі з узростам і нявіннасцю ахвяраў і тым, што адбылося ў мірнай яўрэйскай навучальнай установе. Кс. Ламбардзі выказаў шчырыя спачуванні і заклапочаннасць гэтым жудасным актам, а таксама глыбокую духоўную салідарнасць з сем’ямі ахвяраў і ўсёй яўрэйскай супольнасцю. Трагедыя адбылася раніцай 19 сакавіка ў двары школы “Ozar Hatorah” у Тулузе. Невядомы мужчыны адкрыў агонь па дзецям і дарослым, якія сабраліся каля школы, пасля чаго знік на скутары. Як паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы, акрамя загінуўшых настаўніцы і трох вучняў, некалькі чалавек атрымалі раненні, а адзін з вучняў знаходзіцца ў цяжкім стане.








All the contents on this site are copyrighted ©.