2012-03-19 15:37:15

Аўстрыя: парафіяльныя рады ўкамплектаваныя


RealAudioMP3 Па ўсёй Аўстрыі ў мінулую нядзелю прайшлі выбары ў парафіяльныя рады. Паводле папярэдніх дадзеных, узровень удзелу ў іх склаў ад 20% да 25%, і такім чынам, перавысіў сярэднюю наведвальнасць аўстрыйцамі касцёла ў нядзелю. Кардынал Крыстаф Шонборн у сваім пасланні заахвоціў новых членаў парафіяльных структур “сведчыць аб Хрысце і ўзяць адказнасць за парафіяльныя рады на бліжэйшыя 5 гадоў”, менавіта на такі тэрмін абіраюцца члены. Выбары прайшлі пад дэвізам “Добра, што ёсць парафія”. Сярод кандыдатаў каля 50% ніколі дагэтуль не абіраліся ў рады. Доля жанчын у параўнанні з 2007 г. нашмат павялічылася і склада больш за 50%. Сярэдні ўзрост членаў – да 50 гадоў.

Парафіяльныя рады ў Аўстрыі граюць вызначальную ролю ў эканамічным і душпастырскім жыцці парафій. Яны прымаюць бюджэт і выпрацоўваюць праграму душпастырства. Аўстрыйскія святары павінны шчыльна супрацоўнічаць з гэтым органам кіравання ў выкананні сваіх абавязкаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.