2012-03-18 14:49:45

“L’Osservatore Romano” віншуе Папу з імянінамі


RealAudioMP3 Бэнэдыкт XVI атрымаў віншаванне з надыходзячым успамінам св. Юзэфа – апекуна Пантыфіка. Ватыканскае выданне “L’Osservatore Romano” змясціла на першай старонцы апошняга нумара рэпрадукцыю выявы абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі выкананую на шкле ў ХІХ ст. Арыгінальная выява знаходзіцца ў Цэнтры захавання народнай пабожнасці ў сіцылійскіх Сіракузах. Св. Юзэф на ёй прадстаўлены з Дзіцяткам Езусам на руках. Езус скіроўвае на яго свой позір і падтрымлівае свайго апекуна. Дзіцятка Езус трымае ў руках крыж. Побач, на іх глядзіць Панна Марыя. Каментуючы гэту выяву галоўны рэдактар ватыканскага выдання Джаванні Марыя Віян адзначыў, што выява св. Юзэфа з’яўляецца “наіўнай, але вельмі выразнай”. “L’Osservatore Romano” пажадала такім чынам выразіць свае віншаванні Папе ад свайго імя і імя ўсіх чытачоў.

“Бэнэдыкт XVI, таксама як і яго апекун, паказвае Езуса, аб якім менавіта ў гэтыя дні заканчвае працу. Ён яго падтрымлівае, пад позіркам Марыі, дачкі Ізраэля і вобраза Касцёла”, - адзначыў Джаванні Марыя Віян.








All the contents on this site are copyrighted ©.