2012-03-18 12:37:28

У Ватыкане скончылі працу эксперты “Moneyval”


RealAudioMP3 У Ватыкане закончылі працу члены “Moneyval” – камітэта экспертаў Савета Еўропы па ацэнцы мераў барацьбы з адмываннем грошай краін-членаў арганізацыі. Сустрэчы тэхнічнага характара паміж экспертамі прайшлі 14-16 сакавіка, адзначаецца ў паведамленні Залі Друку Апостальскай Сталіцы. Паведамляецца таксама, што гэта былі першыя сустрэчы на якіх праводзілася ацэнка зробленых крокаў у накірунку адаптацыі ватыканскага заканадаўства да міжнародных стандартаў у сферы барацьбы з адмываннем грошай і фінансаваннем тэрарызма. Эксперты Савета Еўропы сустрэліся з прадстаўнікамі кампетэнтных органаў Апостальскай Сталіцы і горада-дзяржавы Ватыкан. Адзначаецца, што ў ліпені 2012 г. на пленарнай асамблеі “Moneyval” будзе разгледжана спецыяльная справаздача па выніках праверкі.

Мінулая сустрэча экспертаў “Moneyval” з прадстаўнікамі ўладаў Ватыкана праходзіла 21-26 лістапада 2011 г. Іх мэтай былі двухбаковыя кансультацыі, пасля ўступлення ў сілу ў Ватыкане закона, які дазволіў адаптаваць ватыканскае заканадаўства ў галіне адмывання







All the contents on this site are copyrighted ©.