2012-03-17 12:46:29

Папа павіншаваў арганізатараў пілігрымак для хворых у Лурд


RealAudioMP3 17 сакавіка Святы Айцей павіншаваў членаў касцёльнай арганізацыі “OFTAL” з 80-годдзем з дня яе заснавання і 100-годдзем з першай пілігрымкі ў Лурд, якую здзейсніў заснавацель гэтай арганізацыі кс.- прэлат Алесандро Растэллі. “OFTAL” займаецца дапамогай у арганізацыі пілігрымак для хворых людзей у месца аб’яўлення Маці Божай у Лурдзе. У віншавальнай тэлеграме на імя арцыбіскупа Джампаўло Анджэліно, старшыні арганізацыі “OFTAL” Пантыфік выказаў падзяку за шматлікія ініцыятывы, дапамогу хворым, дзейнасць у справе духоўнага і асабістага выхавання, якую здзейсняе арганізацыя.

“Жадаю каб падзея, якую вы адзначаеце, натхняла кожнага да большага хрысціянскага сведчання, працягваць прыносіць духоўныя плёны ў адпаведнасці з харызматам і сапраўднымі мэтамі вашай асацыяцыі, а таксама быць заўсёды ў адзінстве з біскупамі і Касцёлам”, - напісаў Папа.








All the contents on this site are copyrighted ©.