2012-03-16 13:28:41

Кангрэгацыя Веравучэння мае новую інтэрнэт-старонку


RealAudioMP3 Інтэрнэт старонка Кангрэгацыі Веравучэння, была дапоўнена і рэарганізавана з мэтай аблягчэння доступу да дакументаў выдадзеных гэтай дыкастэрыяй. У спецыяльным паведамленні Залі Друку Апостальскай Сталіцы адзначаецца, што дакументы Кангрэгацыі Веравучэння даступны таксама на афіцыйным сайце Ватыкана www.vatican.va, аднак з для больш лёгкага доступу да іх, была створана спецыяльная інтэрнэт старонка www.doctrinafidei.va. Адзначаецца таксама, што знаёмства з навучаннем Касцёла і тымі дакументамі ў якіх яно тлумачыцца з’яўляецца неабходным для вернікаў, але асаблівым чынам для тых хто ад імя Касцёла займаецца тэалагічнай ці пастырскай дзейнасцю.

Дакументы прадстаўлены на сайце ў васьмі мовах: лацінскай, французскай, англійскай, італьянскай, партугальскай, іспанскай, нямецкай і польскай. Некаторыя з іх даступны таксама на венгерскай, славацкай, чэшскай і галандскай мовах. Адзначаецца, што працэс збору матэрыялаў у лічбавым фармаце на розных мовах яшчэ працягваецца.

На сайце прадстаўлены усе постсаборавыя дакументы Кангрэгацыі Веравучэння, якія падзелены на тры вялікія блокі: дактрынальны, дысцыплінарны і сакрамэнтальны. Акрамя таго, на інтэрнэт-старонцы даступны каментарыі вядомых тэолагаў і іерархаў Касцёла.








All the contents on this site are copyrighted ©.