2012-03-16 14:33:40

Архіепіскап Роўэн Уільямс папрасіў каралеву Вялікабрытаніі аб адстаўцы


RealAudioMP3 16 сакавіка архіепіскап Кентэрберыйскі Роўэн Уільямс апублікаваў спецыяльнае паведамленне ў якім афіцыйна абвясціў аб сваёй адстаўцы з пасады кіраўніка Англіканскай Царквы да канца 2012 г. Такое рашэнне іерарх патлумачыў прыняццем прапановы аб пераходзе ў студзені 2013 г. на пасаду Магістра Каледжа св. Марыі Магдалены ў Кембрыджы. Архіепіскап паінфармаваў аб сваім рашэнні каралеву Альжбету ІІ, якая з’яўляецца фармальным кіраўніком Англіканскай Царквы і прызначыла яго архіепіскапам Кенртэрберыйскім у 2002 г. Такім чынам Роўэн Уільямс стаў 104 прымасам Англіканскай Царквы. “Для мяне было вялікім прывілеем служыць краіне ў якасці архіепіскапа Кентэрберыйскага на працягу апошніх 10 гадоў і рашэнне аб пераменах не было для мяне лёгкім”, - адзначыў іерарх.

Удзел у Сінодзе Біскупаў аб новай евангелізацыі, які пройдзе ў Ватыкане ў кастрычніку 2012 г. будзе адным з яго апошніх пастырскіх заданняў.








All the contents on this site are copyrighted ©.