2012-03-15 14:26:11

Сям’я – у цэнтры разважанняў Крыжовага шляху ў Калізеі


RealAudioMP3 Бэнэдыкт XVI даверыў падрыхтоўку сёлетніх разважанняў да набажэнства Крыжовага шляху, якое пройдзе ў Вялікую Пятніцу 6 красавіка ў рымскім Калізеі сужэнскай пары: Даніле і Ганне Марыі Занзукі, заснавальнікам руха “Новыя сем’і” у рамках руху “Факаляры”. Разважанні, 14-ці традыцыйных стацый Крыжовага шляха будуць прысвечаны тэме сям’і. У мінулым годзе разважанні ўключалі ў сябе думкі св. Аўгустына. Іх аўтарам была сястра аўгустыніянка Марыя Рыта Пічонэ, настаяцельніца рымскага кляштару “Чатырох каранаваных святых”.









All the contents on this site are copyrighted ©.