2012-03-15 14:06:04

Куба: кардынал Артэга выступіў на дзяржаўным тэлебачанні


RealAudioMP3 Арцыбіскуп Гаваны, кардынал Артэга выступіў на дзяржаўным кубінскім тэлебачанні з кароткай прамовай, у якой заклікаў жыхароў вострава сустрэць Бэнэдыкта ХVI з “шырока раскрытымі рукамі”. Ён адзначыў, што Папа прыбудзе, каб ўмацаваць народ у хрысціянскай веры. Іерарх адзначыў, што Куба патрабуе ажыўлення веры, якая была “трохі выкрэсленай з жыцця”. “Папа ведае праўды веры. Недахоп сапраўднай праўды, можа прывесці да рэлятывізма ці таталітарызма, калі нехта прэтэндуе на тое, што валодае поўняй праўды. Бэнэдыкт XVI прыбудзе, каб умацаваць нашу веру і хрысціянскія каштоўнасці, якія з’явіліся ў нашай краіне менавіта дзякуючы веры”, - сказаў кубінскі кардынал.

Апошні раз кардынал Артэга меў магчымасць звярнуцца да вернікаў з дапамогай тэлебачання на Божае нараджэнне 1997 г., перад гістарычным візітам бл. Яна Паўла ІІ на карыбскі востраў. Учарашняе 15-хвілінная прамова іерарха трансліравалася на адукацыйным тэлевізійным канале. У ёй кардынал патлумачыў, у чым заключаецца мэта Апостальскіх падарожжаў Пантыфіка.
Тэкст прамовы быў надрукаваны ў галоўнай кубінсках газеце “Granma”, які таксама даволі шырока інфармуе грамадства аб набліжаючымся візіце Папы.








All the contents on this site are copyrighted ©.