2012-03-15 13:25:22

Бэнэдыкт XVI спачувае ў сувязі з аварыяй у Швейцарыі


RealAudioMP3 Бэнэдыкт XVI скіраваў спачувальную тэлеграму на імя арцыбіскупа Мэхелен-Брусэльскага Андрэ-Жозэфа Леанарда у якой запэўніў у сваёй малітве за загінуўшых у аварыі бельгійскага турыстычнага аўтобуса каля швейцарскага горада С’ер. Святы Айцец спачувае пацярпеўшым і іх сем’ям, і просіць Бога аб дапамозе у іх выпрабаваннях. Спачувальная тэлеграма была зачытана падчас начнога малітоўнага чування у архікатэральным касцёле Лювэна, у якім прымалі ўдзел арцыбіскуп Леанарда і Апостальскі нунцый у Бельгіі, арцыбсікуп Джачынто Берлока. Аварыя здарылася вечарам 13 сакавіка. Аўтобус, у якім ехалі турысты з Бельгіі, урэзаўся ў кішэнь бяспекі ў тунэлі. У выніку сутыкнення загінулі 28 чалавек, сярод якіх 22 дзіцяці. Яшчэ 24 дзіцяці атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.








All the contents on this site are copyrighted ©.