2012-03-15 12:40:12

Бэнэдыкт XVI прызначыў кардынала О’Браена Вялікім Магістрам Ордэна Святога Гроба Ерузалемскага


RealAudioMP3 15 сакавіка Бэнэдыкт XVI прызначыў кардынала Эдвіна О’Браена Вялікім Магістрам Ордэна Святога Гроба Ерузалемскага. Да гэтага іерарх часова выконваў абавязкі Вялікага Магістра. Арцыбіскуп Эдвін О’Браен нарадзіўся ў 1939 г. ў Нью Ёрку. У 1965 г. атрымаў святарскае пасвячэнне. У 1976 г. атрымаў тытул дактара маральнай тэалогіі на Папскім універсітэце св. Тамаша Аквінскага. У 1996 г. папа Ян Павел ІІ удзяліў яму біскупскую сакру, а ў 2007 г. папа Бэнэдыкт ХVI надаў яму тытул арцыбіскупа. Ён замяніў на гэтай пасадзе кардынал Джона Патрыка Фолі. 16 верасня 2011 г. іерарх пачаў выконваць абавязкі кіраўніка Ордэна Святога Гроба Ерузалемскага, а падчас апошняй кансісторыі 18 лютага 2012 г. яму была нададзена кардынальская годнасць.

Ордэн рыцараў Святога Гробу Ерузалемскага быў заснаваны у 1099 г. у Іерусаліме, каб бараніць гроб Хрыста і даглядаць за пілігрымамі, якія прыбывалі да Святой Зямлі. Цяпер Ордэн з’яўляецца асацыяцыяй духавенства і свецкіх асоб. Ён дзейнічае ў 40 краінах свету.








All the contents on this site are copyrighted ©.