2012-03-14 11:12:56

Кардынал Вёлькі – самы малады член Калегіі Кардыналаў


RealAudioMP3 Самы малады член Калегіі Кардыналаў, 55-гадовы арцыбіскуп Берліна кардынал Райнэр Марыя Вёлькі, у інтэрв’ю “L’Osservatore Romano” расказаў, што прызнанне і павага да касцёльных іерархаў прыходзяць праз моц словаў, аргументаў, а таксама праз асабістае жыццёвае сведчанне, і таму не залежаць ад узроста. Гаворачы, аб свай працы на пасадзе арцыбіскупа Берліна кардынал Вёлькі адзначыў, што сталіца Германіі з’яўляецца шматкультурным і шматрэлігійным цэнтрам. “Дыялог з прадстаўнікамі іншых веравызнанняў, спекпытакамі і няверуючымі тут адбываецца так інтэнсіўна, як недзе больш”, - адзначыў іерарх. Узгадваючы аб візіце Бэнэдыкта XVI ў Берлін 27 жніўня 2011 г. кардынал асабліва адзначыў важнасць прамовы Святога Айца перад членамі нямецкага парламента. Іерарх адзначыў, што яго выступленне ў Бундэстагу было настолькі добра падрыхтаваным, што нямецкая прэса ахарактарызвала яго, як “самую моцную прамову, якая калі небудзь гучала ў гэтай залі”.

Кардынал Вёлькі таксама узгадаў, аб сваёй першай сустрэчы з кардыналам Ёзэфам Ратцынгерам, будучым Папай. Ён разказаў, аб візіце ў Рым групы нямецкай моладзі, сярод якой быў ён. Кіраўнік групы, сябра будучага Папы, арганізаваў св. Імшу, якую ўзначаліў сам старшыня Кангрэгацыі Веравучэння кардынал Ратцынгер. “Мне было даверана прывітаць кардынала ад імя моладзі і бацькоў, якія нас суправаджалі, пазнаёміць яго з тым, чым мы займаемся і быць мадэратарам нашай сустрэчы”, - узгадаў кардынал Вёльке.

Іерарх з’яўляецца таксама старшнынёй камісіі “Caritas” пры нямецкім епіскапаце. Гаворачы, аб гэтай сваёй дзейнасці ён адзначыў, што “любоў з’яўляецца фундаментальным заданнем Касцёла” і менавіта яго ажыцяўляе камісія, якую ён узначальвае. “Наша праца заклічаецца таксама ў спрыянні фарміраванню культуры любові і салідарнасці”, - падкрэсліў кардынал Вёлькі.








All the contents on this site are copyrighted ©.