2012-03-14 13:45:28

Германія: праваслаўныя і католікі за сумеснае святкаванне Вялікадня


RealAudioMP3 Каталіцкія і праваслаўныя іерархі Германіі апублікавалі сумесны дакумент, у якім заклікаюць вернікаў адзначаць Вялікдзень у адзін дзень. Гэта ўжо другі дакумент апублікаваны Сумеснай каталіцка-праваслаўнай камісіяй у Германіі. Першы дакумент быў прысвечаны святкаванню нядзелі. “Лагічным наступствам з’яўляецца тое, каб нагадаць аб найважнейшым агульным свяце, якім з’яўляецца Вялікдзень”, - адзначылі іерархі.З апублікаванага дакумента вернікі могуць даведацца аб тым, у чым заключаюцца розніцы ў перажыванні Вялікага Поста, святкаваннях Вялікага Тыдня, Пасхі, Вялікоднага перыяда і Спаслання Святога Духа.

Старшыня камісіі па справах экуменізма пры епіскапаце Германіі біскуп Герхард Людвіг Мюлер выказаў спадзяванне, што сумесны дакумент будзе спрыяць лепшаму развіццю экуменізма і супольнаму абвяшчанню хрысціянскай веры ў секулярызаваным грамадстве. Праваслаўны мітрапаліт Аўгусцінас выказаў надзею, што ў хуткім часе католікі і праваслаўныя дойдуць даз годы ў справе сумеснай даты святкавання Вялікдня, што стала б бачным знакам адзінства хрысціян для ўсяго свету.








All the contents on this site are copyrighted ©.