Бэнэдыкт ХVI наведае медыцынскі факультэт каталіцкага ўніверсітэта ў Рыме
3 мая Бэнэдыкт ХVI,
наведае медыцынскі факультэт Каталіцкага універсітэта Святога Сэрца, які знаходзіцца
ў Рыме. Нагодай для візіта з’яўляецца яго 50-годдзе. Падчас візіта Святы Айцец сутрэнецца
з прафесарамі і студэнтамі універсітэта і звернецца да іх з прамовай. Галоўная сядзіба
Каталіцкага універсітэта Святога Сэрца, знаходзіцца ў Мілане. Гэтая навучальная ўстанова
з’яўляецца найбольшым каталіцкім універсітэтам у Еўропе. Ён быў заснаваны у 1920 г.
кс. Агосціно Джэмэллі і мае свае адзяленні ў многіх гарадах Італіі.