2012-03-14 11:38:18

Апостальскі нунцый у Сірыі: жадаю, каб ААН адпавядала сваёй назве


RealAudioMP3 Апостальскі нунцый у Сірыі, арцыбіскуп Марыё Зенары, крытычна ахарактарызаваў дзейнасць ААН у адносінах да канфлікта, які на працягу доўгага часу трывае ў гэтай краіне. “Я хачу пажадаць, каб Арганізацыя Аб’яднаных нацый, знайшла выхад з гэтага крызіса, і нарэшце стала па-сапраўднаму аб’яднанай. Часам мне здаецца, хоць канешне, мы знаходзімся перад абліччам сітуацыі вельмі складанай, што для ААН лепш падайшла бы назва “Арганізацыя раз’яднаных нацый”, - сказаў арцыбіскуп Зенары. Ён выразіў надзею, што міжнародная супольнасць у бліжайшы час здолее, нарэшце, пачаць гаварыць у адзін голас і дзейнічаць скаардынавана. Гаворачы аб сітуацыі ў Сірыі іерарх адзначыў, што вінаватыя ў шматлікіх забойствах мірнага насельніцтва ў горадзе Хомс павінны быць знойдзены. “Свет павінен даць яснае пасланне, што існуючая сітуацыя з’яўляецца непрымальнай”, - падкрэсліў дыпламат.

“Я хачу сказаць, што абодва бакі канфлікта абвінавачваюць адзін аднаго. Я жадаю, каб міжнародная супольнасць аднойчы знайшла адказных за забойствы, і спадзяюся, што тое, што адбылося, будзе апошнім здарэннем такога тыпу. Гэты забойствы жудасныя... Мы молімся, каб ніколі больш не бачыць падобных выяваў. Нажаль, гэтае забойства не адзіны выпадак: паўсюль бачны акты зверстваў і насілля. Існуе пякельны клімат, спіраль насілля, якая прыводзіць да падобных фактаў”, - расказаў арцыбіскуп Зенары.

Іерарх пажадаў каб у Сірыі наступіў мір і заклікаў спрыяць гэтаму адказных на розных узроўнях.








All the contents on this site are copyrighted ©.