2012-03-13 14:40:05

Румынія: біскупы крытыкуюць законапраект аб рэпрадуктыўных тэхналогіях


RealAudioMP3 Канферэнцыя Біскупаў Румыніі выказала пратэст ў сувязі з прыняццем уладамі “праекта закона аб дапаможных рэпрадуктыўных тэхналогіях”, які легалізуе ананімнае донарства. Іерархі адзначылі, што гэты закон уяўляе пагрозу “годнасці чалавечай асобы, інгэгральнасці сям’і і не спрыяе раўнавазе ў грамадскім жыцці”. Біскупы звярнуліся да кіраўніцтва краіны з просьбай аб адмене законапраекта. “Касцёл заўсёды быў і будзе побач з тымі бацькамі, якія хочуць, але не могуць мець дзяцей з прычыны бясплоднасці і разумее іх цяжкасці. У той жа час, Касцёл хоча нагадаць, што бясцэнны дар мацярынства і бацькоўства не можа быць дасягнуты любым коштам. Дзіця заўсёды з’яўляецца чалавекам і не можа стаць лабараторным прадуктам”, - адзначылі іерархі.








All the contents on this site are copyrighted ©.