2012-03-13 14:56:05

Мексіка: прадстаўлены гімн Апостальскага візіта Папы


RealAudioMP3 12 сакавіка Канферынцыя Біскупаў Мексікі прадставіла афіцыйны гімн Апостальскага падарожжа Бэнэдыкта ХVI у гэту краіну. Яно пройдзе 23-26 сакавіка. Аўтарам музыкі гімна, паз назвай “Пасланец міра” з’яўляецца Карласа Лара Барэйра, парагвайскі кампазітар і дырыжор. Песню выконваюць спевакі з розных краін свету. У яго рэфрэне гучаць такія словы: “Пасланнік міра, пасланнік любові, які адорваеш надзеяй маё сэрца, гэты народ табе верны”. “Мы спадзяёмся, што гэты гімн любові, якім мы прывітаем Пантыфіка, можа стаць для Касцёла і грамадства ў Мексіцы і ва ўсёй Лацінскай Амерыцы, адпраўной кропкай ва ўстанаўленні сардэчных, салідарных і братэрскіх адносін паміж сем’ямі, сябрамі, і грамадствамі”, - заявілі члены арганізацыйнага камітэта падарожжа Святога Айца ў Мексіку.

Сябры камітэта вераць, што музыка і словы гімна могуць даць пачатак новым і лепшым шляхам міра, веры і надзеі ва ўсім свеце.








All the contents on this site are copyrighted ©.