2012-03-13 13:21:14

Ватыканскі іерарх упэўнены, што ў Італіі не адбудзецца легалізацыі аднаполых саюзаў


RealAudioMP3 Арцыбіскуп Рыно Фізікелла, старшыня Папскай рады па новай евангелізацыі, упэўнены, што ў Італіі не адбудзецца легалізацыі саюзаў паміж прадстаўнікамі аднаго полу. На яго думку італьянцы знойдуць “іншыя формы”, якія не будуць супярэчыць “артыкулу Канстытуцыі, у якім гаворыцца аб сям’і”. Іерарх лічыць, што з цягам часу грамадзяне будуць лепш разбірацца ў сферы правоў чалавека і формах сумеснага жыцця. “Я лічу, што зараз перад Італьянскім парламентам стаяць больш тэрміновыя і істотныя для жыцця краіны пытанні”, - сказаў арцыбіскуп Фізікелла, паведамляе інфармацыйнае агенцтва “KAI”. Ён адзначыў, што не сумняваецца ў тым, што мудрасць, традыцыі і культура італьянскага народа дазволяць разабрацца ў гэтым пытанні ў згодзе з акрэсленым у Канстытуцыі разуменнем сям’і. Акрамя таго, арцыбіскуп Фізікелла крытычна выказаўся ў адрас былога прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі Тоні Блэра, які падтрымаў ініцыятыву легалізацыі аднаполых саюзаў. “Ён павінен зрабіць рахунак сумлення і зразумець, у чым заключаецца сувязь паміж верай і канкрэтнымі ўчынкамі палітыка”, - сказаў іерарх. Нагадаем, што у 2007 г. Тоні Блэр перайшоў з англіканства ў каталіцтва.








All the contents on this site are copyrighted ©.