2012-03-13 10:50:22

Бэнэдыкт XVI спачувае ў сувязі з гібеллю заложнікаў у Нігерыі


RealAudioMP3 Бэнэдыкт XVI скіраваў спачувальную тэлеграму ў сувязі з забойствам Франчэско Ламолінара, італьянскага грамадзяніна, якога ўтрымлівалі ў якасці заложніка тэрарысты ў Нігерыі. Пантыфік выказаў сваю блісказць родным загінуўшага. Ён нагадаў, аб адкрытасці Франчэско Ламолінара на патрэбы людзей і яго спрыянне мірнаму існаванню паміж народамі. Святы Айцец запэўніў у сваёй малітве за ахвяру тэрарыстаў і ўдзяліў сваё суцяшаючае апостальскае благаслаўленне грамадзянам, якія прымалі удзел у яго пахаванні. Яно адбылося 12 сакавіка, на радзіме Ламолінара ў італьянскім мястэчку Гацінара. Інжынер Франчэско Ламолінара працаваў на адным з будаўнічых аб’ектаў на поўначы Нігерыі, каля мяжы з Нігерам і быў выкрадзены тэрарыстамі 12 мая мінулага года. Разам з ім быў выкрадзены яго калега, англійскі інжынер Крыштаф Макманус. Абодва еўрапейцы загінулі ў выніку спецаперацыі па іх вызваленні, якую праводзілі спецслужбы Вялікабрытаніі 8 сакавіка.








All the contents on this site are copyrighted ©.