2012-03-13 14:18:31

Апостальская Сталіца прымае ўдзел у VI Сусветным водным форуме


RealAudioMP3 12-17 сакавіка ў французскім Марсэлі праходзіць VI Сусветны водны форум, у якім прымае ўдзел дэлегацыя Апостальскай Сталіцы. 12 сакавіка Папская рада “Iustitia et Pax” апублікавала спецыяльнае пасланне да ўдзельнікаў гэтага мерапрыемства, пад назвай: “Вада – важны элемент для жыцця. Прыняць эфектыўныя рашэнні”. Ватыканская дыкастэрыя нагадала, што ў свеце каля 1 млрд. людзей не мае свабоднага доступу да пітной вады і на працягу наступных 38 гадоў попыт на яе павялічыцца на 55%. Таму Папская рада заклікала да больш эфектыўнага выкарыстання водных рэсурсаў. “Прынцып справядлівасці павінен гарантаваць права свабоднага доступу да вады, дапамагчы акрэсліць пагрозы гэтаму дабру, выправіць іх і прызначыць адпаведныя санкцыі”, - адзначаецца ў пасланні Папскай рады.

“Па сваёй прыродзе вада не павінна разглядацца як любы іншы тавар. Яе выкарыстанне павінна быць рацыянальным і салідарным”, - адзначаецца ў дакуменце Апостальскай Сталіцы.








All the contents on this site are copyrighted ©.