2012-03-12 13:02:16

Францыя: біскупы заклікаюць да рэформаў у краіне


RealAudioMP3 Біскупская канферэнцыя Францыі скіравала спецыяльны зварот да вернікаў краіны, у якім заклікала іх прыняць удзел у прэзідэгнцкіх выбарах, якія пройдуць 22 красавіка і 6 мая. Іерархі адзначылі, што грамадства не можа ўжо больш задавальняцца толькі абяцаннямі, але краіне патрэбныя сапраўдныя рэформы. “Нам патрэбная такая ўлада, якая вызначыць дакладны напрамак развіцця краіны: прапануючы паслядоўныя і справядлівыя рашэнні ў сацыяльнай, эканамічнай, маральнай і экалагічнай галінах”, - напісалі іерархі. Біскупы заклікалі грамадзян прыняць удзел у выбарах, аднак яны не могуць указаць на каго галасаваць, бо місіяй Касцёла з’яўляецца асвятляць сумленні, у павазе свабоднага выбару чалавека.

“Прымаючы ўдзел у выбарах кожны з нас выражае ў нейкім сэнсе тое, якое грамадства хоча для сябе, сваіх дзяцей і сваёй краіны”, - адзначылі біскупы. Яны звярнулі ўвагу на тое, што “крызіс, які перажывае краіна, даў нам зразумець, што палітыкі не могуць вырашыць ўсіх сацыяльных і палітычных праблем краіны і рэалізаваць нашы мары аб дабрабыце і матарыяльнай стабільнасці”. Акрамя таго біскупы заклікалі грамадзян, каб перад галасаваннем пераглянулі праграмы і праекты партый і кандыдатаў у прэзідэнцкія выбары як яны ставяцца да пытання ненароджаных дзяцей, сям’і і адукацыі.








All the contents on this site are copyrighted ©.