2012-03-12 13:27:47

Нігерыйскі іерарх патрабуе большай бяспекі для хрысціян


RealAudioMP3 “У горадзе Джосэ магла быць яшчэ большая трагедыя, у якім Каталіцкі Касцёл зноў стаў аб’ектам нападу”, - так 12 сакавіка пракаментаваў арцыбіскуп Джоса ў Нігерыі Ігнацыюс Айау Каігама ўчарашні тэрарыстычны акт, які быў здзейснены ў гэтым горадзе. Іерарх адзначыў, што машына тэрарыстаў-смяротнікаў затрымалася перад уваходам да касцёла, які быў перапоўнены вернікамі. “Калі б ёй ўдалося ўварвацца ў касцёл ахвяр было б безумоўна на многа больш”, - сказаў агенцтву “Misna” арцыбіскуп Джоса.

Іерарх сказаў, што непасрэдна пасля тэрарыстычнага нападу ён прыбыў у касцёл горада, дзе ўбачыў вялікае напружанне сярод вернікаў, асабліва сярод моладзі. “Вернікі абвінавачвалі войска і паліцыю краіны ў тым, што не ёсць гарантавая бяспека для хрысціян”, - сказаў арцыбіскуп Ігнацыюс Айау Каігама.

У выніку тэрарыстычнага нападу на касцёл загінула 10 вернікаў а дзесяткі былі паранены.








All the contents on this site are copyrighted ©.