2012-03-12 13:13:43

Архіепіскап Кентэрберыйскі сустрэўся з членамі "Супольнасці св. Ігідзія"


RealAudioMP3 Прымас Англіканскай Царквы арцыбіскуп Кентэрберыйскі Роўэн Уільямс 11 сакавіка прыняў удзел у св. Імшы у рымскай базыліцы “Святой Марыі на Трастэвэрэ”. Пасля літургіі іерарх скіраваў словы прывітання да “Супольнасці св. Ігідзія” з якой ён вядзе доўгае сяброўства. “Сведчанне і дзейнасць “Супольнасці св. Ігідзія” з’яўляецца для мяне прыкладам вялікага памеру хрысціянскай свабоды. Хрысціянскае жыццё ёсць свабодным ад духу рабства, калі грэх у жыцці чалавека выклікае страх. У перыядзе Вялікага Посту мы павінны паразважаць над нашай свабодай Божых дзяцей, якія могуць жыць у неканфармісцкі спосаб і адрознівацца ад іншых у гэтым свеце”, - сказаў арцыбіскуп Роўэн Уільямс.

Заснавальнік “Супольнасці св. Ігідзія” Андрэя Рыкарді ахвяраваў у дары кіраўніку Англіканскай Царквы ікону “Марыі Адзігітрыі”.








All the contents on this site are copyrighted ©.