2012-03-11 13:32:57

Мексіка: Касцёл рыхтуецца да поўнай тэлетрансляцыі візіта Папы


RealAudioMP3 Упершыню, пасля пяці візітаў бл. Яна Паўла ІІ у Мексіку, Касцёл у гэтай краіне будзе цалкам адказны за поўную тэлевізійную трансляцыю візіта Рымскага Пантыфіка. Гэта праца дапаможа больш чым 100 тэлевізійным каналам падрабязна расказаць сваім гледачам аб візіце Папы. Паводле агенцтва “Fides” тэхнікі ўжо пачалі падрыхтоўку да асвятлення гэтай падзеі. Міжнароды сігнал будзе даступны для ўсіх СМІ, якія пажадаюць весці прамую трансляцыю з візіта. Гэта будзе магчымым дзякуючы супрацоўніцтву паміж Мескіканскім тэлевізійным цэнтрам і Канферэнцыяй Біскупаў Мексікі. Міжнароды сігнал не будзе мець лагатыпа, якой небудзь тэлекампаніі, але будзе прадстаўлены менавіта Каталіцкім Касцёлам. “Першы раз у гісторыі Касцёл у Мексіцы будзе не глядзець на Папу па тэлевазары, але паказваць яго”, - адзначыў супрацоўнік епіскапата Мексікі Луіс Карлас Фрыяс. Ён адзначыў, што ў парку, ў горадзе Леон, у якім Бэнэдыкт XVI будзе цэлебраваць св. Імшу, будуць устаноўлены 17 тэлекамер, для таго, каб была магчымасць паказаць кожны момант цырымоніі. Акрамя таго, будуць падрыхтаваны дакументальныя, поўнаметражныя фільмы, інтэрвью і кліпы, якія змогуць выкарыстоўваць іншыя каналы і якія раскажуць аб сітуацыі Касцёла ў Мексіцы і ў свеце.








All the contents on this site are copyrighted ©.