2012-03-11 12:46:35

Бэнэдыкт XVI перад “Анёл Панскі”: насілле – прылада антыхрыста, яно не служыць чалавецтву


RealAudioMP3 11 сакавіка Бэнэдыкт XVI, з вакна Апостальскага палаца, традыцыйна звярнуўся да вернікаў сабраных на плошчы св. Пятра перад малітвай “Анёл Панскі”. Папа паразважаў аб евангельскім фрагменце ў якім апавядаецца аб выгнанні Езусам са святыні гандляроў і мянялаў і ўстанаўленні Ім новага культа – культа любові, новай святыні, якой з’яўляецца Ён сам. Дарагія браты і сёстры – сказаў Папа – Евангелле трэццяй нядзелі Вялікага посту з дапамогай св. Яна звяртае нашу ўвагу, на цудоўны эпізод, калі Езус выганяе з Ерузалемскай святыні гандляроў жывёламі і мянялаў (пар. Ян 2, 13-25). Гэты факт, які быў перададзены ўсімі евангелістамі, адбыўся напярэдадні свята Пасхі і зрабіў вялікае ўражанне, як на натоўп, так і на вучняў. Як мы павінны разумець гэты жэст Езуса? Перш за ўсё трэба ўсведамляць, што ён не выклікаў якога небудзь пераследу з боку ахоўнікаў парадку, бо ў ім бачылі тыповы прароцкі жэст: прарокі, у імя Бога, часта выкрывалі злоўжыванні, і чынілі гэта сімвалічнымі ўчынкамі. Вось чаму юдэі спыталіся ў Езуса: “Якім знакам пакажаш нам, што так можаш рабіць?”, бо хацелі, каб Ён прадэманстраваў, што сапраўды дзейнічае ў імя Бога.

Выгнанне гандляроў са святыні было інтэпрэтывана ў палітыка-рэвалюцыйным сэнсе, ставячы Езуса ў адзін рад з удзельнікамі руху зэлотаў. Яны былі “раўніўцамі” закона Божага і былі гатовы выкарыстоўваць насілле, каб прымусіць паважаць яго.

У часы Езуса чакалі Месію, які вызваліць Ізраэль ад панавання рымлянаў. Але Езус не спаўняў гэтых чаканняў, таму некаторыя вучні яго пакідалі, а Іўда Іскарыёт яго здрадзіў. У рэальнасці, немагчыма тлумачыць паводзіны Езуса як гвалтоўныя: насілле супрацьлеглае Валадарству Божаму. Яно з’яўляецца прыладай антыхрыста. Насілле не служыць чалавецтву, але дэгуманізуе яго.

Паслухаем тады словы, якія Езус сказаў робячы гэты жэст: “Забярыце гэта адсюль! І не рабіце дом Айца Майго домам гандлю!” Вучні тады прыгадалі словы, якія былі напісаны ў псальме: “Руплівасць аб доме Тваім паглынае мяне” (69,10). Гэты псальм з’яўляецца заклікам ад дапамозе ў сітуацыі надзвычайнай небяспекі перад абліччам гневу ворагаў: у такой сітуацыі знаходзіўся Езус падчас сваіх пакутаў. Руплівасць аб Айцу і Яго доме прывяла Яго аж да крыжа: яго руплівасць, гэта руплівасць аб любові да чалавека, а не тая, якой хоцуць служыць Богу праз насілле. Сапраўды, “знак” які Езус дасць як сведчанне свайго аўтарытэта, будзе ягоная смерць і уваскрасенне. “Зруйнуйце святыню гэтую, і Я за тры дні ўзвяду яе”. Св. Ян адзначае, што “Ён жа казаў пра святыню цела свайго” (Ян 2, 20-21). З Пасхай Езус пачаў новы культ, культ любові, новай святыні, якой з’яўляецца Ён сам, Уваскрослы Хрыстус, праз якога кожны вернік можа шанаваць Бога Айца “у духу і праўдзе” (Ян 4, 23).

Дарагія сябры, Дух Святы пачаў будаваць новую святыню ва ўлонні Панны Марыі. Праз яе заступніцтва, памолімся, каб кожны хрысціянін стаў сапраўдным жывым каменнем гэтай духоўнай святыні.

Пасля малітвы “Анёл Панскі” Бэнэдыкт XVI звярнуў увагу вернікаў на пакуты народаў Мадагаскара, якія сталі ахвярамі моцным прыродных катаклізмаў. Папа запэўніў ахвяр трагедыі і іх блізкіх у сваёй малітве, і заклікаў міжнародную супольнасць аказаць тэрміновую дапамогу гэтым людзям.








All the contents on this site are copyrighted ©.