2012-03-10 10:17:26

Бэнэдыкт XVI прызначыў кардынала Шонборна пасланнікам на ўрачыстасці ў Празе


RealAudioMP3 10 сакавіка Бэнэдыкт XVI прызначыў арцыбіскупа Венскага Крыштафа Шонборна сваім спецыяльным пасланнікам на ўрачыстасці ў Празе, якія будуць прымеркаваны да 450-годдзя фармальнага аднаўлення Пражскага арцыбіскупства і адбудуцца 12 мая 2012 г.
У перыяд з 1421 па 1562 г. Пражская кафедра заставалася вакантнай. Гэта было звязана з распаўсюджваннем гусіцкага руху і крызісам, які ўзнік ў сувязі з гэтым у Чэхіі. У 1420 г. гусіцкае войска пад кіраўніцтвам Яна Жыжкі разбіла армію імператара Жыгімонта І і ўстанавіла кантроль амаль над усёй тэрыторыяй Чэхіі. Вяртанне арцыбіскупа ў сталіцу дзяржавы стала магчымым толькі праз 140 год. Першым арцыбіскупам Прагі пасля доўгага перапынку стаў Антонін Брус з Магельніцэ, былы біскуп Венскі і дарадчык імператара Фердынанда І.








All the contents on this site are copyrighted ©.