2012-03-09 15:02:07

Святы Айцец выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю кардынала Хасэ Санчэса


RealAudioMP3 9 сакавіка Бэнэдыкт XVI скіраваў спачувальную тэлеграму на імя арцыбіскупа Себу кардынала Рыкарда Відала, у сувязі са смерцю філіпінскана кардынала Хасэ Санчэса, былога старшыні Кангрэгацыі па справах Духавенства. Папа адзначыў, што з удзячнасцю успамінае іерарха, які ўсяго сябе прысвяціў служэннню Пану, як святар і біскуп у сваёй краіне, а таксама ў Рымскай курыі ў часы пантыфіката бл. Яна Паўла ІІ. “Я малюся, каб яго сведчанне натхніла іншых прысвяціць сваё жыццё служэнню Пану і Яго святому Касцёлу, асабліва ў святарстве”, - напісаў Папа. Кардынал Хасэ Санчэс стаў святаром у 1946 г. Ён займаўся актыўнай пастрыскай дзейнасцю у розных дыяцэзіях на Філіпінах. У 1968 атрымаў біскупскае пасвячэнне. У перыяд з 1985 па 1991 г працаваў сакратаром Кангрэгацыі па справах Духавенства, а затым, да 1996 г. кіраўніком гэтай дыкастэрыі. Іерарх памёр 9 сакавіка ва ўзросце 91 года.








All the contents on this site are copyrighted ©.