2012-03-08 11:31:44

Падсакратар Папскай рады “Iustitia et pax”: жанчына мае асаблівую ролю ў свеце


RealAudioMP3 “Існуе вялікая дыстанцыя паміж тым, што запісана ў канстытуцыйных дакументах адносна правоў жанчын і рэчаіснасцю”, - адзначыла ў інтэрв’ю нашаму радыё падсакратар Папскай рады “Iustitia et pax” Фламінія Джованэллі. На яе думку неабходна шмат маліцца, каб роля жанчына была па-сапраўднаму прызнана. Яна адзначыла, што жанчына мае асаблівае пакліканне, менавіта як жанчына. Гэта, аднак, адмаўляюць сучасныя гендэрныя тэорыі, якія становяцца папулярнымі таксама і ў хрысціянскіх асяродках. На думку Фламініі Джованэллі фундаментальная роля жанчыны заключаецца ў спрыянні такому бачанню чалавека, у якім гармамічна і ўраўнаважана існуюць тры асноўныя элементы: цела, розым і дух. Акрамя таго, яна лічыць, што жанчына мае важную ролю у гуманізацыі эканамічных адносін, прыносячы ў іх вымярэнне бескарыснасці і дара. Фламінія Джованэллі нагадала аб укладзе, які зрабілі жанчыны ў барацьбу за мір у свеце, аб чым сведчыць уручэнне Нобелеўскай прэміі 2011 г. ў гэтай галіне прадстаўніцам жаночага полу: двум афрыканкам і адной праваабаронцы з Емена.

“З гэтай нагоды, я бы хацела пажадаць не толькі жанчынам, але таксама і мужчынам перачытаць адзін кароткі, але вельмі змястоўны тэкст – бо як раз у гэты год мы адзначаем 50-годдзе з дня адкрыцця ІІ Ватыканскага Сабора – а менавіта пасланне Паўла VI да жанчын напісанае на заканчэнне Сабора. Паміж іншым, ён даверыў ім заданне прымірыць людзей з жыццём, праз выраз, які мне здаецца вельмі моцным: “Жанчыны, трымайце руку мужчыны, які ў момант шаленства спрабуе знішчыць цывілізацыю людзей”, - сказала Фламінія Джованэллі.

Яна заклікала жанчын з радасцю прыняць дар быцця жанчынай, а таксама бачыць яго як выклік і стымул. “Калі прымаеш выклік і выігрываеш, гэта па-сапраўднаму прыносіць задавальненне”, - адзначыла падсакратар Папскай рады.








All the contents on this site are copyrighted ©.