2012-03-08 12:23:37

Міжнародная тэалагічнай камісія падрыхтавала новы дакумент


RealAudioMP3 8 сакавіка Міжнародная тэалагічная камісія апублікавала новы дакумент пад назвай “Тэалогія сёння: перспектывы, прынцыпы і крытэрыі”. Як адзначаецца ў спецыяльным паведамленні Камісіі, дакумент з’явіўся, каб “аказаць дапамогу Апостальскай Сталіцы і асабліва Кангрэгацыі Веравучэння ў аналізе дактрынальных пытанняў асаблівай важнасці”. Тэкст на англійскай мове быў змешчаны на інтэрнэт старонцы Міжнароднай тэалагічнай камісіі, а таксама на афіцыйным сайце Ватыкана www.vatican.va. Адзначаецца, што пераклад на іншыя асноўныя мовы з'явіцца ў бліжэйшый час. Падрыхтоўка дакумента пачалася ў перыяд 2004-2008 г. і на працягу наступных пяці гадоў адбывалася яго рэдагаванне. У дакуменце аналізуюцца некаторыя актуальныя тэалагічныя пытанні, і прапаноўваюцца метадалагічныя крытэрыі важныя для сучаснай каталіцкай тэалогіі. Тэкст падзелены на тры раздзелы: першы называецца “Тэалогія мае на ўвазе слуханне Божага Слова прынятага з верай”; другі “Практыкуецца ў адзінстве з Касцёлам”, а трэці “Імкнецца даць навуковае тлумачэнне Божым праўдам ў перспектыве сапраўднай мудрасці”.
Тэкст дакумента быў падпісаны прэфектам Кангрэгацыі Веравучэння кардыналам Уільямам Левадай.

Папярэдні дакумент Міжнароднай тэалагічнай камісіі быў апублікаваны ў 2009 г. Ён называўся “У пошуку паўсюднай этыкі: новы позірк на натуральны закон”.








All the contents on this site are copyrighted ©.