2012-03-07 14:32:40

Біскуп Сабах: хрысціяне на Блізкім Усходзе баяцца сваёй будучыні


RealAudioMP3 Былы лацінскі Патрыярх Іерусаліма біскуп Мішэль Сабах прыняў удзел у канферэнцыі, якая прайшла ў Назарэце, на тэму: “Выклікі перад якімі стаяць хрысціяне ў Ізраілі”. Выступаючы падчас інаўгурацыі форума іерарх адзначыў, што шматлікія СМІ на Захадзе, у Ізраілі і арабскіх краінах шмат пішуць аб прысутнасці хрысціян арабскага паходжання на Блізкім Усходзе. “Але ці мы дакладна ведаем, кім мы з’яўляемся, чаго хочам, што можам і павінны зрабіць?”, - спытаўся былы Патрыярх і адзначыў, што хрысціяне на Блізкім Усходзе баяцца будучыні”. Іерарх заклікаў кожнага хрысціяніна задумацца над падзеямі, якія прынесла ім “арабская вясна” і паразважаць аб укладзе, які яны могуць унесці ў развіццё грамадства гэтага рэгіёну. Акрамя таго Патрыярх заклікаў хрысціян, якія жывуць у розных арабскіх краінах да супрацоўніцтва з прадстаўнікамі іншых веравызнанняў. Іерарх адзначыў, што сёння прысутнасць хрысціян ў краінах Блізкага Усходу і ў Ізраілі патрабуе новага падыходу да вырашэння існуючых праблем і новага спосабу жыцця. “Гэты новы лад жыцця павінен стаць у цэнтры ўвагі новай евангелізацыі”, - сказаў былы лацінскі Патрыярх Іерусаліма Мішэль Сабах.








All the contents on this site are copyrighted ©.