2012-03-07 12:00:08

Бэнэдыкт XVI зрабіў шэраг прызначэнняў


RealAudioMP3 7 сакавіка Бэнэдыкт XVI зрабіў шэраг прызначэнняў. Папа прызначыў сакратаром Калегіі Кардыналаў арцыбіскупа Ларэнцо Бальдзісэрры, нядаўна прызначанага таксама на пасаду сакратара Кангрэгацыі па справах Біскупаў. Акрамя таго Святы Айцец прызначыў новых членаў Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў: кардынала Анджэло Сколу, арцыбіскупа Міланскага; кардынала Марка Уэлле, прэфекта Кангрэгацыі па справах Біскупаў, арцыбіскупа Парыжскага Андрэ Вэн-Труа; арцыбіскупа Мюнхен-Фрайзінгскага Рэйнхарда Маркса і мараніцкага Патрыярха Антыяхійскага Бутраса Раі. Таксама Папа прызначыў членамі Папскага камітэта па Міжнародных Эўхарыстычных Кангрэсах арцыбіскупа Сальватора Фізікеллу, старшыню Папскай рады па новай евангелізацыі і арцыбіскупа Савіо Хон Тай-Фая, сакратара Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў.

Акрамя таго, Папа падцвердзіў абранне кардынала Анджэло Баньяска старшынёй епіскапата Італіі на наступны пяцігадовы тэрмін.








All the contents on this site are copyrighted ©.