Боснія і Герцагавіна: хуткае памяншэнне колькасці католікаў
Арцыбіскуп Франё Камарыца,
старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Босніі і Герцагавіны адзначыў, што ў гэтай
краіне, на працягу апошніх 20-ці гадоў у два разы паменшылася колькасць католікаў.
“Паводле афіцыйных дадзеных, католікаў у Босніі і Герцагавіне каля 442 тыс. на 3 млн.
850 тыс. жыхароў”, - расказаў іерарх. На яго думку, асаблівую трывогу выклікае падзенне
ўзроўня нараджальнасці: у баснійскіх парафіях у 2010 г. было зарэгіставана пахаванняў
на 1400 выпадкаў больш чым хростаў. Іерарх падкрэсліў, што каталіцкая супольнасць
ў асноўным складаецца з пажылых людзей. Ён звярнуў увагу на тое, што маладыя людзі,
якія засталіся ў краіне маюць праблемы з пошукам працы і стварэннем сем’яў. Арцыбіскуп
Камарыца падкрэсліў, што Касцёл імкнецца ім дапамагаць, аднак адсутнічае падтрымка
з боку ўладаў краіны. Ён выказаў спадзяванне, што адносіны паміж католікамі і мусульманамі
ў Босніі і Герцагавіне будуць мірнымі, як гэта было да вайны.
Іерарх адзначыў,
што міжнародная супольнасць павінна дапамагчы Босніі і Герцагавіне і аказваць уплыў
на ўлады, з мэтай гарантавання правоў прадстаўнікам рэлігійных меншасцяў. “Мы рабілі
заклікі некалькі разоў і ў красавіку плануецца шэраг канферэнцый па гэтай праблеме
ў чатырох суседніх краінах: Чарнагорыі, Босніі і Герцагавіне, Сербіі і Харватыі”,
- сказаў арцыбіскуп Камарыца.