2012-03-06 13:22:39

У базыліцы св. Пятра будзе спяваць хор з Вестмінстэрскага абацтва


RealAudioMP3 29 чэрвеня з нагоды святкавання ўрачыстасці св. Пятра і св. Паўла па запрашэнні Бэнэдыкта ХVI у Ватыкан прыбудзе хор з Вестмінстэрскага абацтва. Сумесна з хорам Сікстынскай капліцы яны будуць упрыгожваць урачыстую св. Імшу, якая адбудзецца ў базыліцы св. Пятра. Першы раз за 500 гадоў сваёй гісторыі хор Сікстынскай капліцы будзе спяваць падчас літургіі з іншым хорам. У спецыяльным паведамленні Апостальскай Сталіцы адзначаецца, што дамоўленасць аб супрацоўніцтве паміж ватыканскім і англіканскім хорам была дасягнута ў часе візіту Папы ў Вялікабрытанію ў 2010 г. У дакуменце ўзгадваюцца словы архіепіскапа Кентэрберыйскага Роўэна Уільямса, аб тым што “св. Пётр з’яўляецца нябесным апекуном Вестмінстэрскага абацтва і сумеснае ўшанаванне яго апостальскага сведчання і прыкладу, з’яўляецца моцным заклікам да сумеснага сведчання Цэркваў і вернасці апостальскай паўнаце Евангелля”.

Акрамя таго, прыводзяцца словы арцыбіскупа Вестмінстэрскага кардынала Вінцэнта Ніколса аб тым, што “гэты шчодры экуменічны жэст Апостальскай Сталіцы выражае ўзаемнае прызнанне музычных і духоўных традыцый”.








All the contents on this site are copyrighted ©.