2012-03-06 13:06:42

Апостальская Сталіца звяртае ўвагу на каштоўнасць творчасці Дантэ


RealAudioMP3 Папская рада па культуры абвясціла аб стварэнні навуковага-агранізацыйнага камітэта па правядзенні святкаванняў 700-годдзя з дня смерці Дантэ Аліг’еры, якое будзе адзначацца ў 2021 г. У спецыяльным паведамленні Апостальскай Сталіцы адзначаецца, што камітэт паўстаў для таго, каб годна адсвяткаваць гэты юбілей і задзейнічаць у падрыхтоўцы да мерапрыемстваў вучоных і дзеячаў культуры, глыбока знаёмых з творчасцю вялікага італьянскага паэта. Камітэт узначаліць кардынал Джанфранко Равазі, прэфект Папскай рады па культуры, нядаўна прызначаны таксама кіраўніком культурнага цэнтра “Дом Дантэ”, а таксама прафесар Энрыка Малато, старшыня навуковай камісіі і часопіса аб творчасці паэта.

Дзейнасць камітэта будзе засяроджана на падрыхтоўцы штогадовых мерапрыемстваў, з мэтай годнага святкавання юбілею ў 2021 г.

Прычынай стварэння гэтай установы з’яўляецца глыбокая зацікаўленасць Апостальскай Сталіцы ў тым, каб прадставіць Дантэ, “як сімвал культурнай і мастацкай спадчыны каштоўнай і неабходнай не толькі для Касцёла, але для усяго чалавецтва”, - гаворыцца ў паведамленні Святога Пасаду. Звяртаецца ўвага на неабходнасць больш глыбокага вывучэння творчасці Дантэ ў школе, а таксама з боку тэолагаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.